“Бясплатная” тамаграфія абыходзіцца ў 550 тысяч

“Бясплатная” тамаграфія абыходзіцца ў 550 тысяч

"Бясплатная" камп'ютарная тамаграфія абыходзіцца жанчыне з Брэста ў 550 тысяч рублёў. Столькі каштуе прэпарат, які трэба ўвесці перад працэдурай, апісвае выпадак брастаўчанка Аксана:

"Гэта з маёй маці здарыўся выпадак. Ёй доктар паведаміла, што для тамаграфіі трэба набыць дыск і прэпарат. Як высветлілася, ін'екцыя каштуе 550 тысяч за адну ампулу. У папярэдні раз ёй рабілі бясплатна, на іншым апараце", ― апісвае гісторыю Аксана.

Матывацыя лекараў такая: бясплатна колюць толькі тых, хто стаіць на ўліку. Калі пацыент лечыцца амбулаторна, але не стаіць на ўліку, то прэпарат набывае за свае грошы.

Міністэрства аховы здароўя гэта абвяргае. Калі ў чалавека ёсць накіраванне ці паказанні, абследаванне і ўкол робяцца бясплатна.

"Уся працэдура мусіць быць бясплатнай, калі гэта па накіраванні лекара, калі ёсць адпаведныя паказанні", ― тлумачаць у ведамстве.

Камп'ютарная тамаграфіяжывата ў Брэсце каштуе паўмільёна за працэдуру. Прыватныя цэнтры камп’ютарную тамаграфію не робяць наогул — манаполія.

Але чаму працэдура павінна быць платнай у краіне з бясплатнай медыцынай? Шукаем магчымасці зрабіць абследаванне за так.

"Дзе ў нас у краіне штосьці бясплатнае? Толькі платна! ― адказваюць у анкадыспансеры ў Бараўлянах, калі пытаемся пра бясплатную тамаграфію. ― У нас бясплатна толькі, калі ёсць анкадыягназ і чалавек ляжыць у нас і лечыцца, тады бясплатна камп'ютарная тамаграфія".

Атрымліваецца, бясплатна мяне абследуюць толькі тады, калі я ўжо хворы. А як жа выявіць захворванне на ранніх стадыях?

Раней, Еўрарадыё спрабавала прайсці абследаванне на мамографе. Гэтую працэдуру паўсюль прапаноўвалі толькі платна. Кошт — ад 80 тысяч.

 

“Бясплатная” тамаграфія абыходзіцца ў 550 тысяч

Бясплатная медыцына: Усе мамографы ў раёне зламаліся

Чарга на мамаграфію — ад некалькіх дзён да месяца, і толькі ў тэленавінах — без праблем.

Але не здаёмся, спрабуем патрапіць,на МРТ ці КТ праз звычайную паліклініку.

"Вы можаце запісацца да неўролага, і ён вырашыць, ці даць вам накіраванне. Але платна — прасцей", ― адказваюць у 16-й сталічнай паліклініцы. Усё ж запісваемся на прыём да неўролага. Паспрабуем скарыстацца бясплатнай медыцынай, у нас жа сацыяльная краіна.

Па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ў 2014 годзе ў кабінетах рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі было праведзена 739 тысяч абследаванняў, пры гэтым працэдуру прайшлі 353 тысячы чалавек. Аналіз дзейнасці кабінетаў паказаў, што 48% ад агульнай колькасці пацыентаў, якія прайшлі абследаванне, складаюць стацыянарныя, 52% — амбулаторныя, 12% прайшлі абследаванне платна.

Камп'ютарная тамаграфія - метад дыягностыкі пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання.

Фота: omr.bymedicineno.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі