Былую палітзняволеную затрымалі за спробу "незаконнага перасячэння" мяжы

Аніта Бакуновіч / t.me/viasna96
Аніта Бакуновіч / t.me/viasna96

Затрыманая былая палітзняволеная 19-гадовая Аніта Бакуновіч. Адбылося гэта яшчэ 21 верасня, цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, піша @viasna96. У канцы чэрвеня Аніту асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (за ўдзел у пратэстах). Перад гэтым яна правяла чатыры месяцы ў СІЗА, была прызнана праваабаронцамі палітзняволенай.

Як піша @dissidentBY, Бакуновіч затрымалі ў Гродзенскай вобласці. У дачыненні яе распачалі крымінальную справу па артыкуле "Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы РБ". Ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Атрымліваецца, што дзяўчына спрабавала ўцячы ў Польшчу ці Літву.

Праваабаронцы пішуць, што Аніце Бакуновіч вельмі неабходна падтрымка. Сваякоў у Беларусі ў яе не засталося, а маці знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім псіхалагічным стане з-за затрымання дачкі. Дзяўчыне можна даслаць самыя небходныя рэчы пасылкай (цыгарэты, гарбату, салодкае) ці пакласці грошы на яе асабісты рахунак.

Адрас: Бакуновіч Аніта Алегаўна, Галоўпаштамт, а/я 8, Мінск, 220050.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі