Былы гендырэктар "Мінаблаўтатрансу" асуджаны на 5 гадоў узмоцненага рэжыму
Былы гендырэктар "Мінаблаўтатрансу" асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Як інфармуе БЕЛТА, такое рашэнне вынес суд Першамайскага раёна сталіцы. Былому кіраўніку інкрымінавалі адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, наўмыснае пашкоджанне маёмасці і нават незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі.
Следства сабрала матэрыялы па 13 эпізодах злачыннай дзейнасці мужчыны. Высветлілася, што былы гендырэктар "Мінаблаўтатрансу" прыцягваў падначаленых да працы на аб'ектах, якія яму належалі. Ён і яго блізкія карысталіся ў асабістых мэтах транспартнымі сродкамі прадпрыемства.