Былы канваір тлумачыць, калі абвінавачанага могуць прывесці ў суд на ланцугу

Былы канваір тлумачыць, калі абвінавачанага могуць прывесці ў суд на ланцугу

Органы МУС пакуль не каментуюць, чаму на судовы працэс у Слуцкім райсудзе 22 лістапада вязня прывялі на ланцугу. Многім гэта карціна падалася, мякка кажучы, негуманнай і абразлівай.

“Не ведаю, чаму супрацоўнікі МУС не змаглі вам патлумачыць, але магу гэта зрабіць я, — піша на электронную скрыню Еўрарадыё ананімны чытач сайта. Ён сцвярджае, што служыў ва ўнутраных войсках МУС. — Вось за што яго (Івана Барбашынскага, — Еўрарадыё) судзілі? За нападзенне на супрацоўніка міліцыі. Я не кажу, наколькі справядлівае абвінавачванне, проста канстатую факт. У яго справе павінна стаяць адзнака “схільны да нападзення”. Вось менавіта таму яго і вялі на ланцугу. Гэта дадатковы спосаб забеспячэння працэсу канваіравання. Менавіта па гэтай прычыне міліцыянеры “агалілі гумовыя дубінкі”. Дакладна так жа маглі б зрабіць, калі б у справе стаяла адзнака “схільны да ўцёкаў”. Гэта неабавязковыя працэдуры, але могуць ужывацца на выбар начальніка варты. Таму не вялі яго, як сабаку, а рабілі ўсё нармальна”.

Яшчэ адзін чалавек, з якім гутарыць Еўрарадыё, напрыканцы 2000-х служыў у спецыяльным падраздзяленні па канваіраванні ГУУС Мінгарвыканкама. За чатыры гады працы можна было сутыкнуцца з рознымі метадамі і спосабамі.

Былы канваір тлумачыць, калі абвінавачанага могуць прывесці ў суд на ланцугу

“Але ў маёй практыцы такога, каб чалавека вялі на ланцугу, не было ніколі. Нешта такое я бачыў у амерыканскіх фільмах, і ўсё, — усміхаецца былы былы канваір. — Можа, гэта нешта новенькае. У нас усяго можна чакаць”.

Адзін з каментатараў на старонцы Еўрарадыё ў сацсетках напісаў, што нібыта на ланцугу ў суд прыводзілі анархіста Мікалая Дзядка.

Былы канваір тлумачыць, калі абвінавачанага могуць прывесці ў суд на ланцугу

“Калі мяне судзілі, то на ланцугу не вадзілі. Але такое аднойчы было, калі ездзіў у з крытай магілёўскай турмы ў звычайную “вольную” бальніцу, — узгадвае Дзядок. — Мае кайданкі былі сапраўды прышпіленыя да ланцуга. Мне тады рабілі фібрагастраскапію. І ахоўнік, прышпілены кайданкамі, не мог стаяць непасрэдна каля мяне. Яму трэба было знаходзіцца хаця б на метровай дыстанцыі. Але я згодны, што такія выпадкі ў судах выглядаюць па-дзікунску. Гэта ўвогуле не патрэбна. Нават з пункту гледжання бяспекі ў гэтым няма неабходнасці”.

Такскама Дзядок выказаў меркаванне, што такім чынам Івана Барбашынскага маглі “тонка прынізіць, каб паказаць яго месца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі