Бюджэт Магілёўшчыны ў 2016 годзе атрымаў ад "дармаедаў" 1,36 млн рублёў

Бюджэт Магілёўшчыны ў 2016 годзе атрымаў ад "дармаедаў" 1,36 млн рублёў

У 2016 годзе ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла 1,36 млн рублёў збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў — так званага "падатку на дармаедства". Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвалі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрста па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Падаткавікі вобласці разаслалі каля 60 тысяч паведамленняў. Больш за 5000 з іх па выніках разгляду вызваленыя ад уплаты падатку. Пераважна гэта тыя, хто з'ехаў за мяжу, выхоўваў малалетніх дзяцей або вучыўся.

Заплаціць "падатак на дармаедства" за 2015 год трэба да 20 лютага 2017 года. Неплацельшчыкам пагражае штраф — ад 46 да 92 рублёў (2-4 базавыя велічыні).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі