З 1 верасня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт
Беларускія грошы / Еўрарадыё
У Беларусі з 1 верасня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.
Не 5 капеек падвышае кошты на свае хадавыя маркі гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Даражэюць адразу 23 віды цыгарэт: "Магнат", "Магнат 7", "Мінск", "Мінск 7", "Мінск Superslims", "Мінск 5 Superslims", Minsk city MS, Minsk sapital MS, "Прэм'ер", "Прэм'ер 7 ", "Прэм'ер QS", "Фэст", "Фэст 7", Dove, Credo, Minsk city, Minsk capital, Minsk city QS, Minsk capital QS, Matrix Blue, Queen, Portal, Rigins Original, RB Perliamutr.
На 5-10 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды NZ.
"Тытунь-інвест" на 10 капеек павышае цэны на некаторыя віды цыгарэт "Карона". На 5-25 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды Winston. На 20 капеек падаражэе шэраг цыгарэт Sobranie.
У "Інтэр-Табака" на 20-25 капеек падаражэюць некаторыя цыгарэты Red Bor.
Але больш за ўсё вырасце кошт на цыгарэты маркі Chapman, якія ўвозяцца ў Беларусь кампаніяй "Беларусьгандаль". Яны даражэюць адразу на 30 капеек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.