“Цэнтр беларускай мовы” ў Душанбэ адкрылі з шыльдай на рускай
"Цэнтр беларускай мовы" ў Душанбэ
Ва ўніверсітэце ў Душанбэ (Таджыкістан) ўрачыста адкрылі “Цэнтр беларускай мовы і інавацыйных тэхналогій”. Удзельнічаў у мерапрыемстве беларускі амбасадар. Праўда, што там ад беларускай мовы — цяжка сказаць, бо нават шыльда напісаная выключна на рускай.
За “інавацыйныя тэхналогіі”, калі меркаваць па фота, адказваюць травяная гарбата і звычайныя ПК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.