Цэнзура не прапусціла ліст Мікалая Статкевіча пра Майдан

Але гэты ліст з турмы ў Магілёве, дзе трымаюць былога кандыдата ў прэзідэнты, так і не выйшаў. Пра гэта ў гутарцы з Радыё "Свабода" паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.



Калі цэнзура спыняе нейкі ліст, вязню могуць вярнуць пусты канверт. Так і адбылося з лістом Міколы Статкевіча да брата ва Украіну. Такім чынам вязень даведаўся пра лёс свайго ліста пра Майдан. Што менавіта напісаў пра падзеі ў Кіеве Мікалай Статкевіч, жонка, аднак, не ведае.



Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 году. Гэта самы вялікі тэрмін з тых, што атрымалі ўдзельнікі Плошчы ці былыя кандыдаты ў прэзідэнты. Палітвязня трымаюць у крытай турме ў Магілёве. Днямі ў яго скончылася палова тэрміна.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі