Чаго чакаць Мінску ад новых кіраўнікоў Еўрапарламента і Еўракамісіі?

Чаго чакаць Мінску ад новых кіраўнікоў Еўрапарламента і Еўракамісіі?

3 ліпеня ў выніку галасавання новым старшынёй Еўрапейскага парламенту быў абраны італьянец Давід Сасолі. Адначасова на пазачарговым саміце кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза вызначыліся з новым кіраўніком Еўракамісіі — яе ўзначаліла немка Урсула фон дэр Ляен. Пасаду прэзідэнта ЕС заняў бельгіец Шарль Мішэль. Федэрыку Магерыні на пасадзе Высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі найхутчэй заменіць іспанец Жозэп Барэль.

Ці мае нейкае значэнне для Беларусі, хто ўзначаліць тыя ці іншыя еўрапейскія структуры? Ці зменіцца палітыка Еўрапарламента ў дачыненні да нашай краіны ў залежнасці ад стаўлення да Беларусі новага кіраўніка ЕП? Ці дапамогуць змены ў кіраўніцтве еўрапейскіх структур збліжэнню Беларусі і ЕС?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі