Чаго людзі хочуць ад Офіса Ціханоўскай і іншых апазіцыянераў? Стрым з Кныровічам

Чаго людзі хочуць ад Офіса Ціханоўскай і іншых апазіцыянераў? Стрым з Кныровічам

Прадпрымальніка Аляксандра Кныровіча, як і іншых актыўных беларусаў, запрасілі на канферэнцыю Новай Беларусі, якую на пачатку жніўня праводзіць Офіс Святланы Ціханоўскай. Але Кныровіч вырашыў, што такога статусу яму малавата. І што ў яго ёсць магчымасць стаць на канферэнцыі не проста госцем, а прадстаўніком пэўнай часткі грамадзянаў Беларусі.

Ён рэалізаваў гэта вельмі проста: запытаўся ў сваіх падпісчыкаў, якія пытанні яны хацелі б, каб ён падняў падчас канферэнцыі. І людзі накідалі яму пытанняў! У сённяшнім стрыме размаўляем, чаго людзі хочуць ад Офіса Ціханоўскай і іншых апазіцыйных структур — і як праз канструктыўны дыялог даць штуршок беларускаму дэмакратычнаму руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі