Чаканне на межах: аўтобусам да Вільні — 12 гадзін, машынай да Варшавы — 16

Чарга з аўтобусаў на выезд з Беларусі

Чарга з аўтобусаў на выезд з Беларусі / Тэлеграм

8 верасня на межах Беларусі і краінаў Еўрасаюза захоўваюцца шматгадзінныя чэргі. Аднак кіроўцы і пасажыры заўважаюць, што сітуацыя заўважна палепшылася ў параўнанні з тым, што адбывалася тыдзень таму.

На праходжанне мяжы па дарозе з Мінска да Вільні аўтобусам сёння спатрэбіцца 12 гадзін. Цікава, што аўтамабілі ў дадзены момант праходзяць кантроль на мяжы нашмат хутчэй.

Аўтобусам з Мінска да Варшавы сёння можна дабрацца недзе за суткі. З іх 16 гадзін давядзецца правесці на мяжы. З аўтамабілямі сітуацыя такая ж.

На ўезд у Беларусь з Літвы і з Польшчы чэргаў практычна няма, кантроль на мяжы займае некалькі гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі