Чаму ў панурае надвор’е вадзіцелі пераўтвараюцца ў вар’ятаў?
Еўрарадыё даведалася пра лёсы аўтамабілістаў, якія ўчынілі пагромы на Мінскай кальцавой аўтадарозе. А псіхолагі растлумачылі, якую ролю ў псіхічных расстройствах іграе дрэннае надвор’е. (Фота) Дакладна вядома, што “фактар пахмурнасці” адмоўна ўздзейнічае на псіхіку аўтамабілістаў. Кантроль губляюць не тое што хворыя, але і псіхічна здаровыя людзі.
Два самыя вядомыя пагромы на МКАД вадзіцелі-вар’яты ўчынілі менавіта ў пахмурнае надвор’е.
Самы вядомы выпадак здарыўся на сталічнай кальцавой тры гады таму. Стаяла пахмурнае надвор’е, мужчына ўрэзаўся ў металічную агароджу, выйшаў з машыны і пачаў кідацца пад колы сустрэчным аўто. Калі прыехалі міліцыянты, дастаў нож і пачаў махаць ім перад людзьмі ў пагонах. Пяцёра супрацоўнікаў міліцыі ў бронекамізэльках не маглі затрымаць хулігана каля 15 хвілін. Мужчына паспеў намаляваць крыжы на міліцэйскіх машынах і папрабіваць колы, лёгка параніць аднаго з міліцыянтаў, даць кухталёў кулакамі яшчэ аднаму. Потым хулігану прастрэлілі нагу і збілі ўжо ляжачага.
У пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска расказалі пра лёс небаракі.
Пракуратура: “Прызналі бессвядомым. Гэты кіроўца не мог асэнсоўваць фактычны характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі, таму што знаходзіўся ў стане вострага расстройства псіхікі ў форме вострага паліморфнага псіхапатычнага расстройства. Яго змясцілі ў псіхіятрычную клініку. І ўжо праз год ён выйшаў”.
Выходзіць, што да такога бандыцкага ўчынку даволі паспяховага прадпрымальніка падштурхнулі дрэннае надвор’е і сямейныя праблемы.
Пракуратура: “Скончыў мараходную вучэльню. Прадпрымальнік, яго фірма займалася апрацоўкай бурштыну. Сын у яго інвалід, сам ён родам са Слуцкага раёна, сустрэўся са старым каханнем, набылі дом, збіраўся сюды вяртацца. І была такая пазіцыя: ”Я не вар’ят, усё ў парадку”.
Другі вядомы пагром здарыўся ў ліпені гэтага года. 57-гадовы бізнэсовец на машыне “КІА” пратараніў адразу сем аўтамабіляў на сталічнай кальцавой. Страты — у дзесяткі тысяч долараў. Мужчыну выставілі дыягназ — шызаафектыўнае расстройства маніякальнага тыпу. Бізнэсмэн, які раней ніколі не меў праблемаў са свядомасцю, быў змешчаны ў псіхіятрычную клініку. Як патлумачыў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя прафесар Сяргей Ігумнаў, менавіта надвор’е як другасны фактар паўплывала на псіхічнае расстройства бізнэсоўцы. Перадумовы былі і раней.
Псіхолагі сцвярджаюць, што ў пахмурнае надвор’е верагоднасць патрапіць пад раздачу "аўтавар’яту" ўзрастае ў разы. Тэлефануем на Гарачую лінію тэрміновай псіхалагічнай дапамогі, каб спытацца, ці можа надвор’е пераўтварыць у вар’ятаў і нас, узорных кіроўцаў?”
Гарачая лінія: “Насамрэч такой узаемасувязі навуковай не выяўлена. Так, гэта можа пахіснуць ваш стан. Калі на дварэ шэра, то і на душы можа быць панура. Надвор’е з’яўляецца нейкім саматлумачэннем. Калі вы выходзіце з машыны, вам падаецца, што сябе кантралюеце. Але ў жыцці ўсё роўна нешта можа адбывацца”.
Удакладняем у псіхіятраў, чаму менавіта за стырном аўтамабіля здараюцца псіхічныя расстройствы. Аказваецца, многія кіроўцы пераносяць на дарогу нейкія жыццёвыя крыўды, і з-за гэтага робяцца агрэсарамі. У пазааўтамабільным жыцці так бы сябе не паводзілі.
Гарачая лінія: “Тое, што я зараз кажу, гэта чыстай вады фантазіі. У жыцці няма справядлівасці, нават вадзіцелі соваюць нос туды, куды не патрэбна. Можа быць, нехта соваў нос у вашае жыццё, вам гэта не спадабалася. Вы не заўважылі ўласнай рэакцыі, але гэта можа выявіцца ў падобнай сітуацыі вадзіцельскіх адносінаў адно да аднаго”.
Як вядома, у мінулым годзе толькі 53 дні з 365 у Беларусі былі цалкам сонечныя — гэта адзін дзень з сямі. Здавалася б, паказчык — горш няма куды. Больш панурых дзён — больш псіхічных расстройстваў у людзей. Тым не менш яшчэ адзін аўтарытэтны псіхолаг, намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Ўладзімір Склема сцвярджае, што ў 2012 годзе будзе незвычайная для планеты сонечная актыўнасць. Таму панурае надвор’е, як у Беларусі, будзе лічыцца за шчасце.
Уладзімір Склема: “Агромністая колькасць энергіі будзе ўплываць на тое, што адбываецца на зямлі. У тым ліку на ўсё жывое, на нас з вамі. У большасці гэта будуць негатыўныя з’явы”.
Тым не менш, аўтааматарам ў пахмурнае надвор’е варта ў разы ўзмацніць сваю пільнасць.
Два самыя вядомыя пагромы на МКАД вадзіцелі-вар’яты ўчынілі менавіта ў пахмурнае надвор’е.
Самы вядомы выпадак здарыўся на сталічнай кальцавой тры гады таму. Стаяла пахмурнае надвор’е, мужчына ўрэзаўся ў металічную агароджу, выйшаў з машыны і пачаў кідацца пад колы сустрэчным аўто. Калі прыехалі міліцыянты, дастаў нож і пачаў махаць ім перад людзьмі ў пагонах. Пяцёра супрацоўнікаў міліцыі ў бронекамізэльках не маглі затрымаць хулігана каля 15 хвілін. Мужчына паспеў намаляваць крыжы на міліцэйскіх машынах і папрабіваць колы, лёгка параніць аднаго з міліцыянтаў, даць кухталёў кулакамі яшчэ аднаму. Потым хулігану прастрэлілі нагу і збілі ўжо ляжачага.
Пракуратура: “Прызналі бессвядомым. Гэты кіроўца не мог асэнсоўваць фактычны характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі, таму што знаходзіўся ў стане вострага расстройства псіхікі ў форме вострага паліморфнага псіхапатычнага расстройства. Яго змясцілі ў псіхіятрычную клініку. І ўжо праз год ён выйшаў”.
Хуліган размахвае нажом перад міліцыянтамі, якія доўга не маглі яго затрымаць
Пракуратура: “Скончыў мараходную вучэльню. Прадпрымальнік, яго фірма займалася апрацоўкай бурштыну. Сын у яго інвалід, сам ён родам са Слуцкага раёна, сустрэўся са старым каханнем, набылі дом, збіраўся сюды вяртацца. І была такая пазіцыя: ”Я не вар’ят, усё ў парадку”.
Другі вядомы пагром здарыўся ў ліпені гэтага года. 57-гадовы бізнэсовец на машыне “КІА” пратараніў адразу сем аўтамабіляў на сталічнай кальцавой. Страты — у дзесяткі тысяч долараў. Мужчыну выставілі дыягназ — шызаафектыўнае расстройства маніякальнага тыпу. Бізнэсмэн, які раней ніколі не меў праблемаў са свядомасцю, быў змешчаны ў псіхіятрычную клініку. Як патлумачыў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя прафесар Сяргей Ігумнаў, менавіта надвор’е як другасны фактар паўплывала на псіхічнае расстройства бізнэсоўцы. Перадумовы былі і раней.
Аўтавар'ят тараніў выпадковыя машыны на гэтай "КІА"
Гарачая лінія: “Насамрэч такой узаемасувязі навуковай не выяўлена. Так, гэта можа пахіснуць ваш стан. Калі на дварэ шэра, то і на душы можа быць панура. Надвор’е з’яўляецца нейкім саматлумачэннем. Калі вы выходзіце з машыны, вам падаецца, што сябе кантралюеце. Але ў жыцці ўсё роўна нешта можа адбывацца”.
Удакладняем у псіхіятраў, чаму менавіта за стырном аўтамабіля здараюцца псіхічныя расстройствы. Аказваецца, многія кіроўцы пераносяць на дарогу нейкія жыццёвыя крыўды, і з-за гэтага робяцца агрэсарамі. У пазааўтамабільным жыцці так бы сябе не паводзілі.
Гарачая лінія: “Тое, што я зараз кажу, гэта чыстай вады фантазіі. У жыцці няма справядлівасці, нават вадзіцелі соваюць нос туды, куды не патрэбна. Можа быць, нехта соваў нос у вашае жыццё, вам гэта не спадабалася. Вы не заўважылі ўласнай рэакцыі, але гэта можа выявіцца ў падобнай сітуацыі вадзіцельскіх адносінаў адно да аднаго”.
Як вядома, у мінулым годзе толькі 53 дні з 365 у Беларусі былі цалкам сонечныя — гэта адзін дзень з сямі. Здавалася б, паказчык — горш няма куды. Больш панурых дзён — больш псіхічных расстройстваў у людзей. Тым не менш яшчэ адзін аўтарытэтны псіхолаг, намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Ўладзімір Склема сцвярджае, што ў 2012 годзе будзе незвычайная для планеты сонечная актыўнасць. Таму панурае надвор’е, як у Беларусі, будзе лічыцца за шчасце.
Уладзімір Склема: “Агромністая колькасць энергіі будзе ўплываць на тое, што адбываецца на зямлі. У тым ліку на ўсё жывое, на нас з вамі. У большасці гэта будуць негатыўныя з’явы”.
Тым не менш, аўтааматарам ў пахмурнае надвор’е варта ў разы ўзмацніць сваю пільнасць.
Фота onliner.by