Чарговае надзвычайнае здарэнне адбылося на "Гродна Азот"
ААТ "Гродна Азот" / gazeta.azot.by
На "Гродна Азот" у нядзелю спыніліся два агрэгаты слабой азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС). Агрэгаты перасталі працаваць з-за паломкі помпы, распавялі на прадпрыемстве.
Першым інфармацыю пра ўчарашняе здарэнне на "Гродна Азот" даў телеграм-канал, які адсочвае сітуацыю на прадпрыемстве. Паводле яго звестак, "спачатку сарвала манометр на помпе і затапіла падстанцыю электрыкаў, затым прарвала трубу з кіслатой".
Пра дадзеных аўтараў канала, каб знізіць канцэнтрацыю небяспечных рэчываў, цэх залілі вадой.
На самім жа прадпрыемстве заявілі, што "выкідаў вокіслаў азоту і праліваў кіслаты не зафіксавана". Не выяўлена і перавышэння ўстаноўленых нарматываў па ўтрыманні небяспечных рэчываў у паветры. Самі агрэгаты з-за спынення не зламаліся. Іх — пасля ліквідацыі няспраўнасці ў помпе — пачалі рыхтаваць да пуску.
Нагадаем, у ліпені і ў пачатку жніўня цэх АКіКАС ужо пазапланава спыняўся. А ў сярэдзіне верасня на заводзе выявілі паломку — расколіну на пераходным конусе пад'ёмнай трубы. Тады адбылося вылучэнне канвертаванага газу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.