Чарговае затрыманне ў беларускіх ВНУ: за кратамі 23-гадовая супрацоўніца БДУІР

Чарговае затрыманне ў беларускіх ВНУ: за кратамі 23-гадовая супрацоўніца БДУІР

Беларускія сілавікі працягваюць вылічаць і затрымліваць удзельнікаў пратэстаў 2020 года. 6 жніўня стала вядома пра затрыманне 23-гадовай супрацоўніцы БДУІР Вікторыі Ждановіч.

Ва ўніверсітэце дзяўчына працуе інжынерам-праграмістам на Кафедры праектавання інфармацыйна-кампутарных сістэм. У праўладных тэлеграм-каналах апублікаванае відэа з ёю. Ждановіч "прызнаецца" ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама была падпісаная на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі