Чарнобыльскі шлях будзе ахоўваць дружына. Ці забяспечыць яна мір на акцыі?
Сёлета ў "Чарнобыльскім шляху" возьмуць удзел камуністы, сацыял-дэмакраты, “зялёныя”, прадстаўнікі руху “За свабоду” і Партыі БНФ, маладафронтаўцы і прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў. Арганізатары, навучаныя Сацыяльным маршам і ненавучаныя Днём Волі, ізноў рыхтуюць дружыну. А разнамасныя ўдзельнікі абяцаюць захаваць мірны характар акцыі, калі партнёры па шэсці будуць паводзіць сябе спакойна. У межах Месячніка барацьбы супраць гамафобіі, які праходзіць з 17 красавіка, актывісты кампаніі запланавалі ўдзел у "Чарнобыльскім шляху".
Мадэратар старонкі gay.by.org і адзін з арганізатараў Месячніка Сяргей Андросенка кажа, што актывісты гомасэксуальнага руху пойдуць на "Чарнобыльскі шлях" не з-за піяру, а каб падтрымаць ахвяраў Чарнобылю і выказацца супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Сяргей Андросенка: "Актывісты ЛГБТ (лесбіянкі, геі, бісэксуалы, трансэксуалы - аўт.) добра ўсведамляюць, што адбылося ў 1986 годзе і добра разумеюць, якія вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі і для свету. Такім чынам актывісты хочуць паказаць салідарнасць з ахвярамі той чалавечай безадказнасці. Ніякіх сваіх лозунгаў мы высоўваць не будзем, мы проста прыйдзем падтрымаць. Тым больш, што зараз у Беларусі стаіць пытанне пабудовы ўласнай атамнай станцыі і шмат гомасэксуалаў не згодныя з гэтым".
Актывісты гомасэксуальнага руху ведаюць, што не ўсе дэмакратычныя рухі і арганізацыі Беларусі талерантна ставяцца да сэксуальных меншасцяў, аднак гэта іх не спыняе:
Сяргей Андросенка: "У 1990-м годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных хваробаў. І гэта абсурд з боку дэмакратычных актывістаў так перадузята ставіцца да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці! Мы разумеем, што можам стаць ахвярамі жорсткага стаўлення не толькі з боку дзяржаўнага апарату, але і з боку дэмакратычных актывістаў. Аднак мы ідзем на гэты крок".
Зміцер Дашкевіч, лідэр “Маладога фронта” свайго стаўлення да гомасэксуалістаў не хавае, аднак сцвярджае, што з боку маладафронтаўцаў ніякай агрэсіі не будзе.
Зміцер Дашкевіч: "Мы, пры фармаце іх мірнага ўдзелу ў мерапрыемстве і адсутнасці спробаў правакацыі, будзем ставіцца спакойна да іхняга ўдзелу, як і да ўдзелу іншых людзей і арганізацыяў".
Памятаючы бойку паміж “новенькімі” на мітынгах - прадстаўнікамі "Белай Волі" - і сталымі ўдзельнікамі вулічных акцыяў на Сацыяльным маршы, Еўрарадыё запыталася ў арганізатараў, ці гатовыя яны да сутыкненняў паміж дэманстрантамі. Тым больш удзелу "Белай Волі" ў акцыі 26-га красавіка ніхто не выключае.
Аляксандр Мілінкевіч: "Я б не хацеў, каб былі правакацыі ані з боку ўлады, ані з боку арганізацыяў, якія б маглі пайсці гэтым шляхам. Будзем рабіць усё, каб гэтага не адбылося. Мы рыхтуем дружыну, і дружына будзе сачыць і за тым, каб не было правакацыяў. І калі што, то будзем проста здаваць такіх людзей у рукі міліцыі".
Аляксандр Мілінкевіч не бачыць вялікай праблемы ў арганізацыі ўнутранай бяспекі і сцвярджае, што парадак арганізатары мітынгаў і шэсцяў рабіць умеюць, што і дэманстравалі ў апошнія гады.
Па словах сябра аргкамітэту Юрася Губарэвіча, дружына будзе фармавацца з чальцоў усіх арганізацыяў-заяўнікаў, але распавядаць, як менавіта будзе дзейнічаць гэтая ахова, адмаўляецца.
Юрась Губарэвіч: "Дружына будзе фармавацца, удзел у яе фармаванні возьмуць фактычна ўсе тыя суб’екты, якія далучыліся да арганізацыі "Чарнобыльскага шляху". Што тычыцца тактыкі дзеянняў дружыны, то яна зараз не выносіцца на публічнае абмеркаванне, гэта будзе ўнутранае пытанне, якім будуць займацца непасрэдна дружыннікі".
У склад дружыны ўвойдзе некалькі дзесяткаў чалавек. Аднак на выпадак унутраных канфліктаў сярод мітынгоўцаў, адмысловай тактыкі распрацавана не было:
Юрась Губарэвіч: "Я думаю, што дружына будзе дзейнічаць сыходзячы з сітуацыі, але ўсе яе дзеянні будуць напраўленыя перш за ўсё на тое, каб не дапусціць такіх канфліктаў".
Калі ж да канфлікту дойдзе, то рашэнне будуць прымаць, па словах Губарэвіча, “прафесіяналы, з якіх у значнай ступені будзе складацца дружына”.
Юрась Губарэвіч: "Гэта людзі, якія ведаюць, што такое масавыя мерапрыествы, якія рыхтаваліся і ўжо неаднаразова ўдзельнічалі ў якасці ахоўнікаў парадку ў масавых мерапрыемствах".
Нагадаем, на Дзень Волі апазіцыя таксама фармавала дружыну, закліканую спыняць супрацьстаянні паміж дэманстрантамі і сілавікамі, і пільнаваць мірны характар акцыі.