Чартар "Белавія" ў Паўночную Карэю ў траўні не паляціць
Чартар "Белавія" ў Паўночную Карэю ў траўні не паляціць. Турыстаў павязуць у Пхеньян на рэгулярных рэйсах праз Маскву, Варшаву і Пекін, паведамляе партал tut.by.
Пра гэты запланаваны пералёт на легендарным "ТУ-154" нямала пісалася ў СМІ. Аднак, як кажуць у турыстычнай кампаніі "Мерлінтур", неабходна было набраць 135 пасажыраў. Было прададзена 80 білетаў, але пасля 20 чалавек вярнулі грошы. Кампанія не была ўпэўненая, што да траўня ўдасца набраць патрэбную колькасць людзей, і вырашыла не рызыкаваць. Дарэчы, стандартны турпакет для жадаючых патрапіць у Паўночную Карэю каштаваў 2795 еўра.
Чаргінец: Мы хочам прывезці ў Мінск лоўкост, “Белавіі” гэта выгадна