Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адклікалі ў Брусель

"Палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай"

"Палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай" / Reuters

Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адклікалі ў Брусель, паведамляе "Позірк". Гэты крок абумоўлены сённяшняй сітуацыяй у нашай краіне і ўзроўнем двухбаковых дачыненняў паміж РБ і Еўрасаюзам. Пра гэта выданню распавёў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петэр Стана. Паводле яго слоў, адкліканыя супрацоўнікі працягнуць у Бруселі "сваю важную працу, звязаную з Беларуссю". Ён падкрэсліў, што "палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай".

Пасля фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020-м і масавых рэпрэсій, саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны кантакты Бруселя і Мінска мінімальныя. Большасць краін ЕС панізілі ўзровень прадстаўніцтва ў РБ да часовага паверанага ў справах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі