Чатырох удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Мінска аштрафавалі

Чатырох удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Мінска аштрафавалі

Чатырох удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Мінска аштрафавалі. Адміністрацыйныя справы ў пятніцу разглядаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Мая Навумава, Леанід Кулакоў і Вольга Мікалайчык аштрафаваныя на 1147,5 рубля (на 45 базавых велічыняў), Арцём Чарняк — на 1020 рублёў (на 40 базавых велічыняў), інфармуе Радыё Свабода. 1 сакавіка суд Фрунзенскага раёна асудзіў на 10 сутак арышту Паўла Севярынца. У акцыі ён не ўдзельнічаў, паколькі яго затрымалі прэвентыўна. Севярынца пакаралі за заклікі да ўдзелу ў ёй.

Несанкцыянаваная акцыя на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку палітвязняў прайшла ўвечары 26 лютага. У ёй удзельнічала каля дзясятка чалавек. Затрыманні праходзілі пазней — у аўторак, сераду і чацвер. Севярынец і Мікалайчык чакалі суду за кратамі ад 26-га, Кулакоў — ад 27-га. Маю Навумаву затрымалі 28 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі