Чэмпіянат Беларусі па футболе: “Іслач” адолела “Граніт” (відэа)

Чэмпіянат Беларусі па футболе: “Іслач” адолела “Граніт” (відэа)

Першыя два матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі 6 жніўня. Мазырская “Славія” прымала ў сябе наваполацкі “Нафтан” — сёлетняга аўтсайдэра. Гаспадарам не складана было перамагчы “хімікаў” з лікам 2:0 — галы забілі Алег Страхановіч і Яраслаў Шкурко.

А вось для “Іслачы” паядынак з “Гранітам” атрымаўся няпростым. Ужо на 13-й хвіліне сталічны клуб прапусціў гол у выкананні гульца гасцей Уладзіслава Крывіцкага. Затым Аляксандр Тышкевіч зраўняў лік на 27-й хвіліне — 1:1 і літаральна праз некалькі хвілінаў Аляксандр Шагойка вывеў “ваўкоў” наперад — 2:1. Аднак у другім тайме “Граніт” не здаўся — Сяргей Кавалюк зраўняў лік (2:2). Вынік гульні вырашыла рэалізаванае Аляксандрам Шагойкам пенальці. Матч такім чынам скончыўся з лікам 3:2 і вывеў “Іслач” на трэцяе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату.

7 жніўня пройдуць наступныя матчы: “Нёман” — “Крумкачы”, “Мінск” — “Дынама” (Брэст).

8 жніўня 17-ты тур завяршыцца гульнямі: “Гарадзея” — “Дынама” (Мінск), “Віцебск” — “Белшына”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Слуцк”, “Шахцёр” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі