Чэмпіёнка свету па фрыстайле Аляксандра Раманоўская шукае працу ў IT
Аляксандра Раманоўская
Беларуская фрыстайлістка, чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская шукае працу ў IT-сферы. Яна скончыла курсы тэсціроўшчыкаў і напісала адпаведную абвестку ў LiknedIn.
Як піша Раманоўская, яна гатовая пагадзіцца не толькі на працу, але і на стажыроўку. Галоўнае – атрымаць досвед.
Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай зборнай яшчэ ўвосень 2020-га праз яе палітычную пазіцыю, а афіцыйна — за "прагулы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.