"Чорны" Месяц чакаецца ў навагоднюю ноч

Месяц, ілюстрацыйнае фота

Месяц, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У навагоднюю ноч Месяц немагчыма будзе пабачыць няўзброеным вокам. Гэтая з'ява называецца "чорным" месяцам ці "пятай фазай".

Звычайна спадарожнік Зямлі за месяц праходзіць чатыры фазы — маладзік, поўня, сход і ветах. Але ў гэтым снежні Месяц паспее ўступіць ва ўмоўна кажучы "пятую фазу" — такім чынам, 31 снежня будзе другі маладзік, піша reform.news са спасылкай на астраномаў Новасібірскага дзяржуніверсітэта.

Пры гэтым Месяц паварочваецца да зямлі неасветленым бокам, яго практычна не будзе бачна.

Астраномы кажуць, што заўважыць можна будзе толькі калі на Месяцы ў гэты час адбудзецца ўспышка ад метэарыта, які ўрэзаўся ў паверхню. Такое адбываецца прыкладна раз на гадзіну. Але нават для гэтага патрабуецца вялікая цярплівасць, а таксама наяўнасць тэлескопа і камеры, якая пастаянна запісвае відэа неасветленага Месяца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі