Чыгунка хоча павысіць тарыфы на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны
Беларуская чыгунка звярнулася ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з прапановай павысіць тарыфаў на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны. Пра гэта 29 снежня паведаміў журналістам намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко, паведамляе БелаПАН.
Ён нагадаў, што тарыфы на ўнутрырэспубліканскія пасажырскія перавозкі не мяняліся ўжо год — з 25 снежня 2015 года. Па словах спецыяліста цяпер абмяркоўваюцца разнастайныя варыянты — у тым ліку дыферэнцыяваныя тарыфныя планы, якія актыўна прымяняюцца на міжнародных перавозках. Магчыма, яны будуць уведзеныя пасля абмеркавання.
Кашко адзначыў, што павышэнне тарыфаў залежыць ад Міністэрства, бо чыгунка сёлета накіроўвала падобныю прапанову неаднаразова, але безвынікова.
Тарыфы на міжнародныя перавозкі ў наступным годзе захаваюцца ў швейцарскіх франках на ўзроўні 2016 года.