Чым падобныя выбары дэлегатаў КР і лукашэнкаўскіх "дэпутатаў" — эфір
Аляксандр Шлык / Еўрарадыё
Напрыканцы студзеня Святлана Ціханоўская выступіла ў Страсбургу перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, куды ўваходзяць прадстаўнікі 46 дзяржаў. Падчас выступу Ціханоўская прапанавала распрацаваць дарожную мапу ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы як найважнейшага кроку на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі. Але гэта ў перспектыве. Пакуль жа беларусаў чакаюць выбары. Як унутры Беларусі, дзе 25 лютага пройдзе так званы "адзіны дзень галасавання", так і за мяжой, дзе абяцаюць правесці выбары ў Каардынацыйную раду. Але і там, і там ёсць свае нюансы.
Чаму трэба ўжо цяпер займацца пытаннямі ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы і ці не заўчасная гэта справа? Што не так з выбарамі ў Каардынацыйную раду і якое дачыннне да гэтага працэсу мае асабіста Ціханоўская? Чаго хоча дасягнуць Лукашэнка, арганізоўваючы сваю нібыта выбарчую кампанію, і пры чым там БДІПЧ АБСЕ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.