Чыноўніка з апарата Саўміна звольнілі “за невыкананне абмежаванняў”
Чыноўнікі з апарата Савета Міністраў звольнілі з фармулёўкай “за невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай”. Адпаведную пастанову № 960 ад 18 лістапада 2015 года падпісаў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Паводле ўстановы звольнены Аляксандр Шклярык, які працаваў начальнікам упраўлення кантролю выканання рашэнняў ураду апарата Савета Міністраў.