Чыпсы "18+": дзеці пакаштавалі самыя вострыя чыпсы ў свеце і трапілі ў бальніцу
Чыпсы
Чатырнаццаць японскіх старшакласнікаў трапілі ў бальніцу праз занадта вострыя чыпсы, піша ВВС.
Закуску прынёс у школу іх аднакласнік. Неўзабаве некаторыя з дзяцей, што пакпштавалі чыпсы, пачалі скардзіцца на млоснасць і востры боль.
На сайце кампаніі змяшчаецца шмат папярэджанняў для патэнцыйных пакупнікоў. Сярод іх забарона на ўжыванне гэтых чыпсаў людзьмі, маладзейшымі за 18 гадоў. Нават тых, хто любіць вострую ежу, просяць з асцярожнасцю спрабаваць гэтую закуску.
"Чыпсы настолькі вострыя, што могуць зрабіць вам балюча", — гаворыцца ў папярэджанні кампаніі.
Настолькі вострымі закуску робіць "прывідны перац", які вырошчваюць на паўночным усходзе Індыі. Ён вядомы як адзін з самых вострых перцаў у свеце.
Кампанія —вытворца чыпсаў выбачылася перад пакупнікамі за "прынесеныя нязручнасці" і пажадала студэнтам хутчэйшага выздараўлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.