Ці былі насамрэч украінскія інвестыцыі ў Беларусь — версія Латушкі

Латушка патлумачыў, адкуль узяліся замежныя інвестыцыі ў Беларусь / pixabay.com
Латушка патлумачыў, адкуль узяліся замежныя інвестыцыі ў Беларусь / pixabay.com

Украіна наўрад ці рабіла інвестыцыі ў беларускую эканоміку ў 2022 годзе. Пра гэта заяўляе кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, абвяргаючы афіцыйную статыстыку.

Напярэдадні Белстат паведаміў, што летась Беларусь атрымала замежных інвестыцый на 7 мільярдаў долараў. Большую іх частку забяспечыла Расія, але ёсць і ўкраінская доля — 2,9%.

Ці сапраўды Украіна інвеставала ў Беларусь летась сотні мільёнаў долараў, задаецца пытаннем Латушка. І прапаноўвае сваю версію таго, што гэта за "інвестыцыі".

"Па-першае, неразмеркаваны даход кампаній з украінскім удзелам у Беларусі. Украінскія акцыянеры, якія адносяцца ў Беларусі да "недружалюбных", проста былі пазбаўленыя магчымасці атрымаць сваю частку даходу і вывесці яго ва Украіну. І гэты неразмеркаваны даход аўтаматычна пайшоў ва ўлік замежных інвестыцый у сілу беларускіх заканадаўчых правілаў. Без магчымасці гэтых акцыянераў на нешта паўплываць.

Па-другое, сюды ж маглі трапіць і актывы Беларусі ва Украіне, выведзеныя з Украіны назад паводле ўказання Лукашэнкі. Каб іх там не арыштавалі", — піша Латушка.

На яго думку, такая ж сітуацыя з інвестыцыямі і ад іншых "недружалюбных" Беларусі краін. Выключэнне ў гэтай статыстыцы складае толькі Расія.

"Вось і ўвесь "скандал". Зусім бяздумна раздзьмуты", — робіць высновы кіраўнік НАУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі