Ці чакаць "палітычную амністыю" на 3 ліпеня? Распавядаюць Васкрасенскі і Ланкін
З калоній прыходзяць звесткі, што палітвязням прапануюць напісаць прашэнні аб вызваленні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Нешта падобнае адбывалася пасля масавых пасадак у пачатку і сярэдзіне 2010-х. Праз нейкі час Лукашэнка памілаваў вязняў, якія напісалі прашэнні, а таксама Міколу Статкевіча, які адмовіўся падпісваць такую паперу.
Прашэнні могуць сведчыць як пра рэальны намер уладаў вызваліць асуджаных за пратэсты, так і пра банальнае жаданне атрымаць яшчэ адзін аргумент для якіх-небудзь будучых перамоваў: маўляў, паглядзіце — яны раскаяліся і прызналі віну. Да таго ж, летась "палітычнай амністыі" не атрымалася, хаця вызвалены з СІЗА Юрый Васкрасенскі шмат казаў пра яе. Але Лукашэнка заявіў, што палітвязняў у Беларусі няма, і на гэтым усё скончылася.
Ці чакаць "палітычную амністыю" на 3 ліпеня? Каб зразумець гэта, размаўляем з Юрыем Васкрасенскім і Андрэем Ланкіным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.