Ці гатовыя беларусы ісці ў дэпутаты мясцовых саветаў? Абмяркоўваем у 15.00
Выбары ў мясцовыя саветы прызначаныя на 18 лютага 2018 года. Пераважная большасць апазіцыйных структур заявіла пра свой удзел у кампаніі. Але, калі адны плануюць абмежавацца вылучэннем мінімуму кандыдатаў у дэпутаты, то іншыя наадварот ― заклікаюць людзей як мага больш актыўна браць удзел у выбарах.
Ці ахвотна людзі адгукаюцца на іх заклік? Ці ёсць у дэмакратычных структур грошы на выбарчую кампанію? На што яны спадзяюцца, калі, як самі кажуць, выбараў у краіне няма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч і памочнік дэпутата парламента Ганны Канапацкай, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Наперад, Беларусь!” Дзяніс Ціханенка.
Слухайце размову з Таццянай Караткевіч і Дзянісам Ціханенкам у 15.00 адразу пасля выпуску навін.
Сачыць за відэатрансляцыяй можна будзе ў нашых акаўнтах у сацыяльных сетках: “Вконтакте”, “Аднакласнікі”, Facebook. Гукавы эфір можна слухаць па спасылцы.