Ці хітрыла Мінздароўя з тэндарам на закупку карэйскай прышчэпкі?
Журналісцкае расследаванне ў інтэрнэт-газеце “Ежедневник” пра тое, як у Беларусь трапіла паўднёвакарэйская вакцына “Эўпента”, паставіла пад сумнеў законнасць набыцця гэтай прышчэпкі. Найперш праз тое, як Міністэрства аховы здароўя праводзіла тэндар на набыццё неабходнай вакцыны. І гэта не першыя пытанні да арганізаваных Мінздароўя закупак і тэндараў.
Ці сапраўды ў беларускія паліклінікі незарэгістраваная вакцына “Эўпента” трапіла менавіта ў выніку хітра арганізаванага тэндару? Што не так з тым тэндарам? Ці выключэнне тэндары Мінздароўя ў агульнай сістэме тэндарных дзяржзакупак?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік праекта Open Tenders Уладзімір Кавалкін і галоўны рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.