Ці існуе пагроза анексіі і ці гатовы мы ёй супрацьстаяць?
У першыя дні новага 2020 года ў шэрагу замежных СМІ з'явіліся аналітычныя артыкулы, прысвечаныя Беларусі. Дакладней — пагрозе незалежнасці Беларусі ў выніку гульняў беларускіх уладаў у інтэграцыю з Расіяй.
Польскі палітолаг Вітольд Юраш на старонках wiadomosci.onet.pl задаецца пытаннем: "Ці стане 2020-ы — апошнім годам незалежнасці Беларусі?" Украінскае выданне "Європейська правда" расказвае пра тое, як "Пуцін рыхтуецца да новай анексіі". Расійскі эканаміст Сяргей Аляксашанка ў эфіры "Эхо Москвы" не выключае, што "інтэграцыя Беларусі можа прайсці па крымскім сцэнары". Далей за ўсіх ідзе маргінальны расійскі сайт "Бдительность". Параўноўваючы сітуацыю са свабодай слова ў сучаснай Беларусі з тым, якой была свабода слова ў акупаванай фашыстамі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны, аўтары нагадваюць Аляксандру Лукашэнку пра лёс гаўляйтара Кубэ...
Ці варта звяртаць увагу на алармісцкія папярэджанні замежных экспертаў? Калі пагроза рэальная — ці ўсведамляюць яе беларускія ўлады і сілавыя структуры? Ці гатовая Беларусь супрацьстаяць гэтай пагрозе? Чаму ўлады працягваюць "прасаваць" тых свядомых беларусаў, на каго найперш і варта разлічваць у пытанні супрацьстаяння знешняму ворагу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і геапалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!