Ці катуюць патрыётаў у СІЗА? У 15.00 ў эфіры праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Ці катуюць патрыётаў у СІЗА? У 15.00 ў эфіры праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Пра катаванні ў СІЗА затрыманых па “справе патрыётаў” заяўляюць заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба (Чыслаў) і апазіцыйны палітык, былы палітвязень Мікалай Статкевіч. Паводле Бульбы, у СІЗА КДБ затрыманых не толькі збіваюць, але і ўжываюць супраць іх псіхатропныя сродкі. Статкевіч заявіў, што ў ізалятары міліцыянеры катавалі чальца Беларускага нацыянальнага кангрэсу Сяргея Кунцэвіча электратокам.

Ці магчыма гэта і як факт катаванняў можна праверыць? Як катаванням зняволеных можна супрацьстаяць? Ці былі выпадкі катаванняў арыштаваных раней і ці атрымалася гэта даказаць і дамагчыся пакарання вінаватых? На гэтую тэму пагаворым у эфіры Еўрарадыё з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам. Слухайце размову ў 15.00 пасля выпуску навінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі