Ці пагодзіцца Мінск на паглыбленую інтэграцыю Беларусі і Расіі?
Чарговыя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі скончыліся нічым — паразуменне па пытанні кампенсацыі расійскага “падатковага манеўру” не знойдзенае. Расійскі бок адмаўляе наяўнасць дамоўленасці наконт кампенсацыі і патрабуе ад Мінска паглыбленай інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы.
Што стаіць за жаданнем Масквы дамагчыся ад Мінска паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы? Ці варта асцерагацца такой інтэграцыі і чаму? Ці здольная Масква ўспрымаць Беларусь як роўнага партнёра?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
У студыі Еўрарадыё кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.