Ці трэба павышаць пенсійны ўзрост: меркаванні кандыдатаў

Ці трэба павышаць пенсійны ўзрост: меркаванні кандыдатаў

Працягваем публікаваць адказы кандыдатаў у прэзідэнты на самыя актуальныя для краіны пытанні.

 

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны, 61 год

"Маё меркаванне пра гэта вядомае: калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім наўпрост сказалі — вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў… І гаворка сёння не ідзе пра гэта, і ўздымаць гэтае пытанне няма чаго… Таму людзі ведаюць сітуацыю, і мусоліць гэтае пытанне абсалютна не да месца, ды і не час".

 

Мікалай Улаховіч, будаўнік, 63 гады

“Я гавару, што пенсійны узрост трэба павялічыць на 3 гады. Я вось такую непрыемную рэч скажу, хоць кандыдаты павінны гаварыць толькі харошае. Але я лічу што не трэба рабіць ураўнілаўкі ў пенсіях. А агульны стаж трэба павялічыць да 63 у мужчын і 58 у жанчын. Гэта можна. Таму што ў нас 2,5 мільёна пенсіянераў. І не ўсе адмаўляюцца працаваць”.

 

Сяргей Гайдукевіч, лідар палітычнай партыі, 61 год

“Гэта пакуль несвоечасова рабіць. Каб займацца гэтым пытаннем, трэба правесці рэформу пенсійнага забеспячэння, увесці персаніфікаваныя пенсіі. Увесці дзяржаўныя пенсійныя фонды. Не прыватныя, а дзяржаўныя. А так проста гэтага рабіць нельга, павышаць узрост”.

 

Таццяна Караткевіч, псіхолаг, 38 гадоў

“Я лічу, што ў найбліжэйшы час не варта падвышаць пенсійны ўзрост. Трэба дамагчыся таго, каб дэмаграфічны баланс у нас быў паміж працягласцю жыцця жанчынаў і мужчынаў. І ўвогуле зрабіць так, каб беларусы жылі больш”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі