Ці ёсць з кім Захаду размаўляць у Беларусі — эфір з Розай Турарбекавай

Роза Турарбекава / асабісты архіў
Роза Турарбекава / асабісты архіў

Жывем на паскораных хуткасцях — тое, што часта можна чуць ад беларусаў як у Беларусі, так і за яе межамі. І не дзіва. Кожны дзень прыносіць чарговую порцыю навін, якія часта шакуюць і прымушаюць думаць, што мы патрапілі ў паралельны свет, бо ў звыклым нам добрым і ўтульным свеце такога проста не можа быць.

Што адбываецца з Марыяй Калеснікавай? Хто заменіць Уладзіміра Макея на пасадзе міністра замежных спраў і што гэта зменіць у адносінах Беларусі з Захадам і Усходам? Што дасць дэмсілам і Беларусі прызнанне рэжыма Лукашэнкі спонсарам тэрарызму? Чаму новая беларускасць — гэта не пра вышыванку і беларускую мову? Ці зможа Лукашэнка ўтрымаць ад развалу АДКБ і чым кепскі Такаеў для казахстанцаў? 

Пра гэта ды іншае ў 15:00 гутарым з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі