Ці здыме Някляеў сваю кандыдатуру на карысць Караткевіч?

Падставай для тэрміновага вызначэння з асобай прэтэндэнта ад кампаніі “Гавары праўду” ў межах “Народнага рэферэндуму” стала пятнічнае рашэнне палітычнага камітэта Партыі БНФ. На сваім пасяджэнні сябры гэтага камітэту прынялі рашэнне падтрымаць у якасці адзінага кандыдата актывістку “Гавары праўду” Таццяну Караткевіч.

“У нас зараз будзе нарада кіраўніцтва кампаніі, на якой мы будзем абмяркоўваць сітуацыю. З улікам учорашняга рашэння Руху “За свабоду” і сённяшняга рашэння Партыі БНФ. Канешне, сітуацыя гэта для нас добрая. Бо рашэнне Руха не перашкаджае вылучэнню Таццяны, а рашэнне Партыі БНФ яму спрыяе — гэта добрая сітуацыя. Але пакуль рашэння “Гавары праўду” (каго канкрэтна яны будуць прапаноўваць ў якасці свайго прэтэндэнта на адзінага ад кааліцыі “Народны рэферэндум” — Еўрарадыё) няма — будзем гэта абмяркоўваць”, — заявіў Еўрардыё намеснік лідара кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Вазняк.

Ён звярнуў увагу, што сваю пазіцыю па адзіным кандыдаце не агучыў яшчэ адзін удзельнік кааліцыі — БСДП (Грамада).

Нагадаем, учора Рух “За свабоду” распаўсюдзіў паведамленне, што не будзе браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах: ні вылучаць свайго кандыдата, ні падтрымліваць некага іншага.

Дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прызначаць у сярэдзіне жніўня

Ярмошына: Відавочна, у апазіцыянераў няма грошай на выбары

Палітолаг: Апазіцыянеры адмаўляюцца ад выбараў, бо няма перспектыў

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі