Ці зробяць рэпрэсіі грамадзянскую супольнасць мацнейшай?
У Беларусі практычна не засталося недзяржаўных грамадскіх арганізацый. На мінулым тыдні каля паўсотні з іх атрымалі паведамленне аб ліквідацыі, яшчэ частка мае папярэджанні ад Мінюста, што ў сённяшняй сітуацыі фактычна азначае закрыццё найбліжэйшым часам.
За што на самай справе помсціць беларускі рэжым айчынным НДА? Ці здолеюць працягнуць дзейнасць ліквідаваныя ўстановы і ў якім фармаце? Ці зробяць рэпрэсіі мацнейшай грамадзянскую супольнасць? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з палітолагам Андрэем Ягоравым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.