Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам Эстоніі выдачу віз для беларусаў

Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам Эстоніі выдачу віз для беларусаў

Святлана Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам Эстоніі выдачу беларусам віз і электроннага рэзідэнцтва, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.

Раней паведамлялася, што Эстонія спыніла выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расіі, акрамя асобных выпадкаў. Пасля размовы стала вядома, што на цяперашні момант Эстонія дае беларусам ўсе тыпы віз, акрамя турыстычных. Падтрымка Эстоніяй дэмакратычнай Беларусі не змянілася.

Выдача новых картак электроннага рэзідэнцтва для беларусаў і расіян спынілася з 7 сакавіка. Гэта робіцца для таго, каб прадухіліць абыход санкцый.

Таксама эстонскі дыпламат падкрэсліў, што ўрад яго краіны не заклікаў універсітэты адмовіцца ад прыёму беларускіх студэнтаў. Такое рашэнне прыняў у індывідуальным парадку Тартускі ўніверсітэт. Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, ранейшы рэктар гэтага ўніверсітэта, раскрытыкаваў яго і заклікаў перагледзець.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі