Ціханоўская гаварыла з прэзідэнтам Польшчы пра Пратасевіча

Ціханоўская гаварыла з прэзідэнтам Польшчы пра Пратасевіча

4 чэрвеня Святлана Ціханоўская гаварыла з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам пра беларускага палітвязня Рамана Пратасевіча. У сустрэчы ў Варшаве таксама ўдзельнічалі Валерый Кавалеўскі і Павел Латушка.

Прэс-служба Ціханоўскай адзначае, што яна заявіла пра недапушчальнасць гандлю палітвязнямі. "Усе нявінныя людзі павінны выйсці на волю, — гаварыла Святлана Ціханоўская. — Гэта не можа быць прадметам гандлю. Мы бачылі, у якім стане Раман — ён закладнік рэжыму. І мы павінны зрабіць усё, каб вызваліць Рому і тысячы людзей, якія знаходзяцца [у зняволенні ў Беларусі] у такіх жа бесчалавечных умовах".

Таксама з нагоды адкрыцця ў польскай сталіцы помніка беларускай салідарнасці Святлана Ціханоўская сустракалася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі