Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём аднаўлення незалежнасці

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

25 жніўня Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём аднаўлення незалежнасці. Дэмакратычная лідарка заклікала кожнага з нас працягваць барацьбу:

"Не дазваляйце дыктатарам зняверыць вас і паставіць пад сумнеў абраны шлях. Распаўсюджвайце інфармацыю сярод суседзяў, сяброў і родных. Размаўляйце па-беларуску. Праяўляйце салідарнасць. Дапамагайце тым, хто ў бядзе, асабліва нашым палітвязням, рэпрэсаваным, добраахвотнікам. Няхай гэта будуць невялікія крокі, але кожны дзень".

"Увогуле, гісторыя нашай краіны — гэта гісторыя барацьбы за свабоду, — працягвае Ціханоўская. — Мы паўставалі, калі нас спрабавалі паняволіць. Мы вялі партызанскія баі, калі войску не хапала рук. Мы пераходзілі да ціхага пратэсту і не дазвалялі спыніць біццё свабодалюбівага беларускага сэрца, калі здавалася, што ўсё прапала.

У беларусаў ёсць якасці, якія заўжды дапамагалі нам перажыць цёмныя часы. Цярплівасць і працавітасць, талерантнасць і міралюбнасць, імкненне да справядлівасці і любоў да сваёй зямлі. І я веру, што дзякуючы гэтым якасцям, а таксама нашай салідарнасці, мы і цяпер зможам вярнуць сабе наш дом, вызваліць людзей з турмаў і адстаяць незалежнасць нашай краіны".

Напрыканцы звароту лідарка дэмсілаў выказала ўпэўненасць, што "будзе і яшчэ адна дата — дзень, калі беларускі народ скіне, цяпер ужо назаўсёды, цяжар дыктатуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі