Ціханоўская прапанавала ЕС прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі

Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка
Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка

Святлана Ціханоўская прапанавала Еўрасаюзу прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі. Такую прапанову яна зрабіла ў Брусэлі на сустрэчы з вярхоўным прадстаўнікм ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем, паведаміў тг-каналу "Позірк" галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.

Прызначэнне спецпрадстаўніка, на думку Ціханоўскай, дазволіла б вывесці працу па Беларусі ў Бруселі на новы ўзровень. Акрамя таго, гэта дапамагло б "узгадніць працу розных інстытутаў ЕС, скаардынаваць намаганні краін — чальцоў ЕС з нашымі сябрамі ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, а таксама міжнароднымі арганізацыямі".

Лідарка дэмакратычных сіл нагадала, што беларусы спадзяюцца на міжнародную падтрымку. Яна падкрэсліла неабходнасць захоўваць палітычную і дыпламатычную ізаляцыю нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі ды "нарошчваць ціск на яго там, дзе ён найбольш дзейсны".

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні ў Ціханоўскай прайшла сустрэча са старшынёй Еўрасавета Шарлем Мішэлем. На ёй абмяркоўваліся прыезд вагнераўцаў у Беларусь, размяшчэнне расійскай ядзернай зброі і сітуацыя ў рэгіёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі