Ціханоўская правяла сустрэчу з міністаркай замежных спраў Германіі
Святлана Ціханоўская і Аналена Бербак
15 кастрычніка Святлана Ціханоўская правяла важную сустрэчу з міністаркай замежных спраў Германіі Аналенай Бербак. Галоўнымі пытаннямі, якія абмяркоўваліся, было вызваленне беларускіх палітвязняў (а сярод іх — Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага), магчымасць пашырэння праграмы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў. Ціханоўская прапанавала павялічыць колькасць шматразовых і шматгадовых віз, а таксама зрабіць візы для моладзі бясплатнымі.
Таксама гаворка ішла пра падтрымку Германіяй іску Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Абмяркоўваліся пытанні легалізацыі беларусаў у Германіі. Была дасягнутая дамова аб распрацоўцы рашэнняў, якія б дазволілі беларусам у Германіі атрымліваць дакументы без перашкодаў.
Святлана Ціханоўская сустрэлася і з міністрамі адукацыі, юстыцыі, з дэпутатамі Бундэстага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.