Ціханоўская прыме ўдзел у Генасамблеі ААН і сустрэнецца з сусветнымі лідарамі
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Генасамблеі ААН і сустрэнецца з сусветнымі лідарамі. Пра гэта @pozirkonline паведаміў яе дарадца Аляксандр Шлык.
"Не хачу забягаць наперад, але некаторыя вельмі важныя сустрэчы з сусветнымі лідарамі ўжо запланаваныя, — кажа Шлык. — Аж да таго, што вызначаны іх дата, час і месца".
Удзельнікі Генасамблеі ААН "убачаць прадстаўніка беларускага грамадства, а не нелегітымнага рэжыму", адзначыў дарадца Ціханоўскай.
77-я сесія Генасамблеі адкрыецца ў Нью-Ёрку 13 верасня. Будуць там і прадстаўнікі афіцыйнага Мінска. Такім чынам, беларускія дэмакрытычныя сілы і прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі ўпершыню там будуць на адной пляцоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.