У Савеце Еўропы стварылі кантактную групу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
У Савеце Еўропы стварылі кантактную групу з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Пра гэта ў Твітары паведаміла Святлана Ціханоўская, якая выступіла з гэтай ініцыятывай.
"Цяпер у нас будзе свая платформа ў Савеце Еўропы. Дзякуючы гэтаму мы зможам падняць пытанні нашай незалежнасці, палітычных зняволеных і забеспячэння законнасці і правапарадку. Наша канчатковая мэта — уступленне Беларусі ў Савет Еўропы. Стварэнне кантактнай групы — першы крок на гэтым шляху", — заявіла Ціханоўская.
На яе думку, праца кантактнай групы дапаможа Савету Еўропы выпрацаваць пазіцыю па Беларусі. Таксама плануецца, што кантактная група зможа каардынаваць і рэалізоўваць праекты ў рамках праграм Савета Еўропы па падрыхтоўцы да рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў для Беларусі.
I am pleased that the Council of Europe @coe decided to adopt my proposal for establishing a contact group for cooperation with the Belarusian democratic forces & civil society. This is another important step towards returning Belarusians to the international arena. pic.twitter.com/kbwBoaWjLI
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) September 8, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.