Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцай МУС, прэм’еркай і дэпутатамі Літвы
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністаркай унутраных справаў, прэм’еркай і дэпутатамі літоўскага Сейма. Пра гэта паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, калі расказваў пра стан паправак у літоўскае заканадаўства аб ўраўноўванні беларусаў і расіян.
— Тое, што прэзідэнт Наўседа не стаў уносіць у Сейм папраўкі, якія прадугледжваюць ўраўноўванне абмежаванняў супраць беларусаў і расіян — гэта добры знак. Нельга ўраўноўваць беларусаў і расіян, гэтаксама, як і беларусаў і рэжым. За апошнія тыдні мы правялі вялікую колькасць сустрэчаў і размоваў з літоўскімі палітыкамі і, здаецца, нашую пазіцыю пачулі.
Мы працягваем камунікацыю з урадам і Сеймам Літвы і будзем разам шукаць такое вырашэнне сітуацыі, якое б не біла па беларусах, якія не нясуць адказнасць за злачынствы рэжыму, — кажа Франак Вячорка.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа выступаў за папраўкі, але яго не падтрымаў Сейм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.