Ціханоўская: "Я ўсё яшчэ веру, што наша рэвалюцыя будзе мірнай"
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Andrius_Krivas
Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Нью-Ёрку, яна прыехала на Генасамблею ААН. Як піша "Голас Амерыкі", беларускі палітык паўдзельнічала ў дыскусіі з намесніцай дырэктара амерыканскага аналітычнага цэнтра "Еўразійскі цэнтр Атлантычнага савета". Гаворка ішла і пра падзеі 2020-га ў Беларусі, і пра тое, якім чынам наша краіна можа здабыць свабоду і дэмакратыю.
"Мы разумеем, што вызваленне Украіны адкрые магчымасць вызвалення і для Беларусі, — гаварыла Ціханоўская. — І тактычнае паражэнне расійскай арміі дасць нам шанцы памяняць статус кво. Вайну не падтрымліваюць не толькі дэмакратычныя беларусы, але і многія памагатыя Лукашэнкі".
Беларускі палітык падкрэсліла, што цяпер важна не паўтарыць памылак 2020-га.
"Я ўсё яшчэ веру, што наша рэвалюцыя будзе мірнай, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Мы не хочам гвалту з боку дэмакратычнага руху, але настроі ў грамадстве таксама змяняюцца. Магчыма, людзі расчараваныя, што мірная рэвалюцыя не прывяла нас да пераменаў. Але я веру, што, калі мы хочам выбудаваць дэмакратычную краіну, нам трэба паказаць, як дэмакратычныя інструменты дапамагаюць вырашаць праблемы".
Аднак Ціханоўская прызнае, што "будучыня непрадказальная" і сілавое супраціўленне не выключанае. Яна згадала і падпольшчыкаў у Беларусі, і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. А пакуль адзначыла, што ў краіне "жахлівыя рэпрэсіі". "Я мяркую, што ў Беларусі ў кожнага чалавека ёсць сваяк, ці сябар, ці проста знаёмы, які знаходзіцца ў турме", — сказала палітык.
I call on the world community to commit to securing an independent & sovereign Belarus. It should insist on the complete removal of the Russian military as part of any agreement with & stop Belarus' involvement in the war against. Belarusians deserve peace & freedom! #UNGA pic.twitter.com/rgQ2nAjHdB
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) September 20, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.