ЦК БСДП не падтрымае кандыдатуры актывістаў "Гавары праўду" ў лідары партыі

ЦК БСДП не падтрымае кандыдатуры актывістаў "Гавары праўду" ў лідары партыі

13 сакавіка ў МІнску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Рау пройдзе XVI з’ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

6 сакавіка на пасяджэнні Цэнтральнага Камітэта партыі абмяркоўвалася падрыхтоўка да з'езду. Як паведамляе прэс-служба БСДП, галоўным пытаннем было вылучэнне кандыдатур на пасады старшыні і намеснікаў старшыні партыі. У прыватнасці, на кіруючыя пасады прэтэндуе група грамадоўцаў, якая ўваходзіць у грамадзянскую кампанію "Гавары праўду".

Прэзідыум ЦК прапанаваў пакінуць на пасадзе старшыні цяперашнюю кіраўніцу Ірыну Вештард. Першым намеснікам старшыні партыі прапанаваны Ігар Барысаў з Магілёва, а намеснікамі каардынатарка працоўнай групы "Жанчыны БСДП" у Гродзенскай вобласці Марына Бабкова і цяперашні намеснік старшыні Аляксей Сігаеў.

Прэс-служба БСДП паведамляе, што партыйцы, якія ўваходзяць у кампанію "Гавары" праўду", у кастрычніку 2015 года стварылі "ценявы аргкамітэт па падрыхтоўцы з’езду і рэфармаванні партыі". Яны меркавалі вылучыць на пасаду кіраўніка партыі цяперашняга першага намесніка старшыні БСДП Ігара Маслоўскага. Першай намесніцай старшыні вылучалася былая сябар Мінскага гарадскога камітэта партыі Жанна Семянтовіч. Намескнікамі вылучаліся цяперашнюю намесніцу старшыні БСДП Ганна Канюс (Брэст) і сябры ЦК партыі Яўген Вільскі (Полацк) і Алег Шабетнік (Рэчыца).

Аднак Цэнтральны камітэт большасцю ў дзве траціны галасоў падтрымаў прапанову прэзідыума.

Дарэчы, Ірына Вештард кіруе апазіцыйнай партыяй з чэрвеня 2011 года. На з'ездзе ў сакавіку 2014-га яна была пераабраная старшынёй партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі