COVID-19 прывёў да ўсплёску захворвання на дыябет сярод дзяцей
Медыкі не чакалі такога ўсплёску захворвання на дыябет / Everyday Health
Наступствы пандэміі COVID-19, якая афіцыйна скончылася, працягваюць выяўляцца. Паводле апошняга даследавання, апублікаванага ў JAMA Network Open, яна прывяла да ўсплёску захворвання на цукровы дыябет 1 тыпу сярод дзяцей і падлеткаў.
Як прааналізавалі навукоўцы, на працягу 2020-га захворванне на дыябет сярод дзяцей было на 14% вышэйшым, чым у 2019, а на другі год пандэміі — на 27%. Раней колькасць выпадкаў павялічвалася на 2-4% у год, цяпер жа даследчыкі кажуць пра дзесяціразовы рост.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.