ЦВК зладзіць генеральную рэпетыцыю выбараў

ЦВК зладзіць генеральную рэпетыцыю выбараў

Цэнтрвыбаркам Беларусі правядзе 5 кастрычніка генеральную рэпетыцыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта БЕЛТА інфармуе са спасылкай на старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Паводле яе словаў, “генеральнай рэпетыцыяй” называюць праверку сродкаў сувязі, задзейнічаных ва ўсіх выбарчых камісіях. Менавіта ў гэты дзень усе выбаркамы перададуць у ЦВК інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы на кожным участку, а таксама інфармацыю пра колькасць скрыняў для галасавання, у тым ліку празрыстых, пра колькасць бюлетэняў, а таксама іншыя звесткі. Апроч таго, Ярмошына выступіць 5 кастрычніка з апошнім у гэтую кампанію відэазваротам.

У дзень саміх выбараў, 11 кастрычніка, для акрэдытаваных журналістаў будзе працаваць інфармацыйны цэнтр у Палацы рэспублікі, які адчыніцца з 10.00. Тут кожныя дзве гадзіны будуць праходзіць прэс-канферэнцыі і наўпроставыя ўключэнні са старшынямі тэрытарыяльных камісій: абласных і Мінска. Цэнтр будзе працаваць да абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання.

12 кастрычніка ў 11.00 плануецца прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні ЦВК. Таксама Лідзія Ярмошына паведаміла, што першы тур выбараў цалкам прафінансаваны — у выбаркамы пералічылі 171 мільярд 777 мільёнаў 153 тысяч рублёў. Усяго на выбары, калі будзе патрэба ў другім туры, могуць патраціць 180 мільярдаў рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі