Цягнікі ў напрамку Расіі з 18 сакавіка пойдуць да апошняй станцыі Беларусі

Цягнікі ў напрамку Расіі з 18 сакавіка пойдуць да апошняй станцыі Беларусі

Электрычкі і дызелі ў памежных зносінах з Расіяй з 18 сакавіка будуць хадзіць па іншых маршрутах, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

Расія з 18 сакавіка па 1 траўня зачыняе свае межы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Уезд замежных грамадзян (у тым ліку беларусаў), а таксама асобаў без грамадзянства на тэрыторыю краіны не дапускаецца.

Таму з 18 сакавіка беларускія цягнікі ў расійскім напрамку будуць хадзіць толькі да апошняй станцыі на тэрыторыі Беларусі.

Цягніка №6641/6644, №6643/6646 Віцебск — Рудня — Віцебск будуць хадзіць толькі да Завольшы.

Цягнікі №6184/6183, №6186/6185 Орша — Красное — Орша — толькі да Асінаўкі.

Цягнікі №6545/6546 Крычаў — Сураж — Крычаў — да станцыі Бялынкавічы.

Нявыкарыстаныя квіткі на прыгранічныя цягнікі можна будзе вярнуць у касы за поўны кошт. 

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі