"Цяпер не ўсё добра". Што будзе з курсам рубля да канца года?
Беларускія рублі
Долар пабіў новы гістарычны рэкорд на таргах 5 кастрычніка. Яго курс складае 3,3376 рубля (+0,0049 рубля). Еўра таксама падрос — да 3,5067 рубля (+0,0178 рубля). А расійскі рубель крыху знізіўся — да 3,3525 рубля за сто расійскіх (-0,0017 рубля).
Колькі яшчэ долар будзе расці і што будзе з курсам беларускага рубля да канца года, расказвае старшая навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна.
Падзенне да долара не звязанае з крызісам
Беларускі рубель працягвае падаць да даляра ўслед за расейскім рублём.
— Яго падзенне да долара не звязанае з нейкай крызіснай сітуацыяй у гандлі Беларусі, — кажа Анастасія Лузгіна. — Калі мы паглядзім на валютны кошык у цэлым, то ён з пачатку года нікуды асабліва не зрушыўся.
Гэта значыць, што, калі ўлічыць змяненне беларускага рубля да ўсіх валют кошыка (долара, расійскага рубля і юаня), то яго кошт у цэлым практычна не змяніўся.
— Да долара беларускі рубель сапраўды моцна прасеў — больш чым на 21,7 працэнта на 4 кастрычніка. Да юаня прасеў, а да расійскага рубля ўмацаваўся на 11,35 працэнта. Таму змяненне кошыка ў цэлым невялікае.
Што будзе да канца года з беларускім рублём, хутчэй за ўсё будзе залежаць ад расійскага валютнага рынку, адзначае экспертка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.